Конкурс буктрэйлераў кніг Алеся Адамовіча
Глядзі і Чытай

да канца прыёма буктрэйлераў засталося

Больш інфармацыі...

Пра конкурс

19 сакавіка ў Беларусі стартуе конкурс буктрэйлераў па кнігах Алеся Адамовіча "Глядзі і чытай!" Арганізатары конкурсу - ініцыятыўная група "Прыпынак Адамовіча"

Мы разумеем, што свет мяняецца вельмі хутка. Нягледзячы на гэта, у творах Алеся Адамовіча ўздымаецца шмат тэм, праблем, што актуальныя да гэтага часу. Каб прыцягнуць яшчэ больш увагі да яго тэкстаў, каб на аўтара звярнула ўвагу моладзь, мы прапануем аб'яднаць літаратуру і тэхналогію.

Буктрэйлеры - гэта не проста анонсы да кніг, гэта кароткія аўтарскія відэа, што чапляюць, інтрыгуюць, падштурхоўваюць гледача да чытання.

Па творах Алеся Адамовіча было знята шмат кінакарцін. Чаму б не працягнуць гэтую традыцыю, і не паспрабаваць паглядзець на сюжэты Алеся Адамовіча ў святле новага часу і тэхналогій?

Як стварыць буктрэйлер і ўзяць удзел у конкурсе?

  1. Абраць твор Алеся Адамовіча.
  2. Вызначыцца з фарматам і тэматыкай (гульнявы, анімацыйны, канцэптуальны і г.д.)
  3. Напісаць сцэнар і раскадроўку
  4. Зняць відэа, запісаць аўдыё, падабраць ілюстрацыі і зрабіць подпісы (па неабходнасці)
  5. Змантаваць выніковы варыянт буктрэйлера
  6. Прагледзець, паказаць родным, сябрам і знаёмым. Калі трэба - унесці праўкі
  7. Азнаёміцца з правіламі правядзення Конкурса (спасылка на палажэнне) і запоўніць Заяўку ўдзельніка да 15 ліпеня 2019 уключна
  8. Азнаёміцца з правіламі правядзення Конкурса (спасылка на палажэнне) і запоўніць Заяўку ўдзельніка да 15 ліпеня 2019 уключна
  9. Верыць у перамогу і чакаць вынікі конкурса
  10. Восенню 2019 года прыехаць на святочную прэзентацыю ў Глушу, пабыць на малой Радзіме Алеся Адамовіча, пазнаёміцца з аднадумцамі, атрымаць заслужаную ўзнагароду і / або парадавацца за сваіх калег!
Прыём прац да 15 ліпеня 2019 года.

Намінацыі

  • Лепшая ідэя / сцэнар да буктрейлера
  • Лепшая аператарская праца і мантаж
  • Гран-пры за лепшы сцэнар і тэхнічнае выкананне

У журы конкурса будуць як прадстаўнікі літаратурнай супольнасці Беларусі, так і кінаіндустрыі

Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы. А бонус - вядомасць (конкурс будзе шырока асвятляцца ў СМІ) і грамадскае прызнанне. Акрамя таго, удзел у конкурсе і запланаваных у яго межах сустрэчах і майстар-класах, дапаможа атрымаць новыя веды, падвысіць майстэрства.

палажэнне конкурса Даслаць нам заяўку

Арганізатары

Архіпенка Андрэй
Халанская Наталля
Лацінская Алеся
Малчанава Марына

Пра нас

У 2018 годзе наша каманда вырашыла нестандартна падыйсці да пытання па ўвекавечванні памяці выбітнага земляка, а таксама прыцягнення людзей да яго малой Радзімы. Звычайны аўтобусны прыпынак на ўездзе ў пасёлак ператварыўся ў мясцовы арт-аб'ект - "Прыпынак Адамовіча". Мастак Аляксандр Благій намаляваў на сценах прыпынка мапу Беларусі з Глушай, выяву пісьменніка, і цытату з яго твора "Vixi".

Конкурс эскізаў для стварэння арт-аб'екта, рэалізацыя і адкрыццё "Прыпынка Адамовіча" прыцягнулі вялікую ўвагу неабыякавых беларусаў да творчасці пісьменніка і яго малой Радзімы. Па выніках гэтых мерапрыемстваў актывістам удалося сабраць праз краўдфандынг грошы на выраб і ўстаноўку бюста пісьменніка.

Леташні вынік натхніў нас на новыя ідэі і дзеянні. Аднаго арт-аб'екта і бюста мала. У планах стварэнне інтэрактыўнага музея ў будынку былой аптэкі і турыстычнай інфраструктуры, брэнда для пасёлка Глуша. З гэтымі ідэямі мы ўдзельнічаем у розных конкурсах (напрыклад, Social Weekend-13) і адукацыйных праектах (не заўсёды хапае ведаў і навыкаў). Але, каб заставацца на слыху, далучаць людзей, якія цікавяцца, у наш праект, папулярызаваць творчасць пісьменніка, мы вырашылі зноў правесці творчы конкур

Партнёры

Інфармацыйныя Партнёры